23 красавiка 2024, aўторак, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Лукашэнка наўмысна падстаўляе Пуціна

12
Меркаванне: Лукашэнка наўмысна падстаўляе Пуціна
ФОТА: GETTY IMAGES

Кіраўнік Крамля адмовіўся ад асабістай сустрэчы на фоне шалёных заяў нелегітымнага правадыра.

Учора Лукашэнка сустракаўся з Генеральным пракурорам РФ. Фармальнай падставай для Расеі стала абсалютная аморфнасць рэжыму ў любых запытах з Масквы, піша тэлеграм-канал CYNIC.

Неафіцыйна ж усплыло пытанне аб таямнічым самагубстве праз асфіксію (задушэнне) кілера былога расейскага банкіра.

Вось на гэтыя 2 кейсы Лукашэнка напляваў і распавёў свае 3.

1) Ён паведаміў, што 4 лістапада будзе чарговы важны крок да інтэграцыі.

Але, як і прадказвалі аналітыкі, сустрэча будзе праведзеная онлайн.

Больш за тое, да яе банальна не гатовыя. «Карты» сядзяць у кладоўцы, таму падпісваць будуць незразумела што ў незразумела якім фармаце. Подпісы Лукашэнкі нелегітымныя, але онлайн-подпісы нелегітымныя ўдвая. Пуцін на 4 лістапада збіраецца ў Севастопаль, каб там адзначаць «народнае адзінства». Лукашэнка і яго «карты» былі расцэненыя як здрада, таму мяшок залатых манет Лука не атрымае.

2) Другім пунктам дыскусіі стаў крызіс з мігрантамі. Абмяркоўваўся ён даволі спецыфічна, бо Лука распавёў аб страшэннай інфармацыі - па натоўпах мігрантам будуць раз'язджаць польскія танкі "Леапарды". Ды так будуць раз'язджаць, што гусеніцы пачуюць аж у Крамлі, таму трэба тэрмінова жорстка адказаць.

3) Лукашэнка, ведаючы аб «жэнеўскай угодзе» ў адсутнасць агрэсіўнай знешняй палітыкі Крамля, знарок агучвае і рэалізуе ультыматум. Ён кажа, што ягоныя войскі сцягнуцца да мяжы, каб атакаваць NАТА, але тут жа ён пагражае Еўропе расейскімі войскамі, якія пойдуць наперадзе.

Гэта вайсковая правакацыя, бо менавіта на адсутнасці замежнай агрэсіі і стрыманай палітыцы грунтуецца кампраміс паміж Захадам і Расеяй, але Лука наўмысна падстаўляе Пуціна, публікуючы ад ягонай асобы пагрозы Еўрапейскаму Звязу. Па факце пасля такога «кантракт» і «кантакт» паміж ЗША і РФ можа быць разарваны з віны Лукашэнкі (але не будзе - на Захадзе ведаюць нулявую цану заяў Лукашэнкі), які чамусьці паведамляе, што расейскі бок будзе змагацца з NАТО і «польскімі леапардамі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках