19 красавiка 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйкам — шахцёрам «Беларуськалія» і працаўнікам БЧ: Беражыце сябе, заставайцеся дома

Страйкам — шахцёрам «Беларуськалія» і працаўнікам БЧ: Беражыце сябе, заставайцеся дома

Разумны чалавек зразумее, што трэба рабіць.

Страйкам ААТ «Беларуськалія» звярнуўся да салігорскіх шахцёраў і Беларускай чыгункі:

- АЗГ грамадзяніна Лукашэнкі праз свайго стаўленіка Галавата працягвае свае схематозы.

Як думаеце, рабочыя, будзем і надалей утрымліваць банду і дапамагаць бандытам з кантрабанднымі схемамі?

Будзем і далей дапамагаць рэжыму? Без вашага ўдзелу яны не змогуць зрабіць НІЧОГА!

Як і без вашай пакорлівай, маўклівай працы і згоды. Памятайце - усё ў вашых руках!

Ні хто не можа вас прымусіць рабіць тое, што вы не павінны, што не прапісана ў вашай службовай інструкцыі.

Усе просьбы і запалохванні супрацьзаконныя. А дапамагаючы чыніць такога кшталту дзеянні вы самі становіцеся суўдзельнікамі злачынных схем.

Генеральны дырэктар і ягоныя паслугачы ў асобе дырэктараў пляцовак, замяшаныя ў злачынствах па вушы і цягнуць увесь калектыў за сабой, каб потым мець апраўданне, каб потым з лавы падсудных казаць, што ўсе былі згодныя на тое, чаму цяпер яны патураюць.

А за такія дзеянні абавязкова неўзабаве будзе адплата, прычым не найлягчэйшая! І не верце іх абяцанням, што хутка будзе лепш ці ўсё наладзіцца.

Разумны чалавек ужо зараз зразумее, што па-ранейшаму ўжо ніколі не будзе. У адну раку не ўвайсці двойчы!

Беражыце сябе, заставайцеся дома.

Страйку быць!

Нагадаем, лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі заявіў аб пачатку страйку 1 лістапада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках