22 студзеня 2022, Субота, 8:11
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белые халаты» заклікаюць беларусаў застацца дома

4
«Белые халаты» заклікаюць беларусаў застацца дома

Сітуацыя з каранавірусам у краіне крытычная.

Супольнасць беларускіх медыкаў «Белыя халаты» заклікаюць беларусаў застацца дома. Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі цяпер крытычная: у кожным шпіталі нават у невялікіх райцэнтрах штодня памірае па 10-20 чалавек.

Пры гэтым злачынны рэжым Лукашэнкі ў разгар эпідэміі касуе абавязковае нашэнне масак і здымае антыкаранавірусныя абмежаванні. У Беларусі пры заахвочванні ўладаў праходзяць канцэрты і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы, якія ўзмацняюць сітуацыю з COVID-19.

У гэтых варунках былы галоўны дзяржаўны санітарны лекар горада Менска, Менскага раёна Іван Вайтовіч заклікаў беларусаў заставацца дома, каб спыніць распаўсюджванне COVID-19 у краіне.

«Белые халаты» звярнуліся да артыста Максіма Аверына:

«Гагарына не навучылася, можа Аверын зможа. Увогуле, Максім, вучыся:

- Касуеш канцэрт у краіне, дзе да 26 лістапада сітуацыя наўрад ці стане прынцыпова лепшай

- Носіш маску

- Робіш прышчэпку

- Не наведваеш масавых мерапрыемстваў

- Выконваеш захады сацыяльнага дыстанцыявання

- Старанна мыеш рукі.

- Сядзіш дома.

Не дзякуй».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».