23 красавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ратвейлер, які суцішвае дзіця, стаў зоркай Сеткі

5
Ратвейлер, які суцішвае дзіця, стаў зоркай Сеткі

Сабака ведае, як спыніць дзіцячы плач.

Лючыя Луна з Нампы (Айдаха, ЗША) дарма спадзявалася адпачыць і атрымаць асалоду ад цішыні, піша 120.su.

У дачкі Лючыі, 9-месячнай Разлін, былі іншыя планы - ёй захацелася парушыць усеагульны спакой, раскапрызіўшыся і расплакаўшыся. Вось толькі дзяўчынка не ўлічыла, што гэтыя гукі прыйдуцца не даспадобы не толькі маме, але і ратвейлеру па мянушцы Хагрыд. Сабака адрэагаваў імгненна і пачаў завываць. Відавочна, што Хагрыд усё зрабіў зусім правільна, бо Разлін неадкладна забылася аб усіх сваіх дзіцячых пакутах і замоўкла, утаропіўшыся на гадаванца ў здзіўленні.

Відаць, цяпер Лючыя ведае, каго клікаць на дапамогу, калі дачка плача. Вось толькі цішыні і гармоніі ўсё адно не атрымаецца, бо візгат ратвейлера - гэта таксама зусім не выдатная музыка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках