22 студзеня 2022, Субота, 7:43
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кіслароду на ўсіх бракуе, вы не ўяўляеце гэтыя стогны, хрыпы і крыкі…»

4
«Кіслароду на ўсіх бракуе, вы не ўяўляеце гэтыя стогны, хрыпы і крыкі…»

Беларуска расказала, што адбываецца ў ковідных аддзяленнях лякарняў Гомеля.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў аповед сваёй падпісчыцы з Гомеля, якая патрапіла ў лякарню з COVID-19:

- Ляжу з ковідам у лякарні, Гомель. Прыроджаны парок сэрца, арытмія, гіпертанія, эпілепсія, інсульт, аміятрафічны сіндром. Два гады ў масцы і з антысептыкам.

Так атрымалася, што чуму дадому прынесла сястра. Вы не ўяўляеце, як мне дрэнна, я ўжо і не спадзяюся, што ачуняю. Хварэла дома 5 дзён, тэмпература 40, практычна не збівалася. Зрабілі здымак у паліклініцы - сказалі ўсё добра, у вас бранхіт. Ага...

Выклікаю «хуткую» - першы раз выклік не прынялі. Я зразумела, што гэта ўсё, фініш. Увогуле, праз дзень «хуткая» прыехала ўсё ж і завезлі ў шпіталь. Двухбаковая пнеўманія, 85%! Курчы рук і ног, няма сіл нават сядзець, каб паесці і прыняць таблеткі.

У лякарні амаль 90% - гэта людзі, старэйшыя за 70 гадоў. Рэальна ляжаць сем'ямі. У нас у палаце 6 чалавек, 4 жанчыны і 2 мужчыны. Дзядуля цяжкі, на кіслародзе, ягоная жонка ляжыць паверхам вышэй. Кіслароду на ўсіх не стае, вы не ўяўляеце, гэтыя стогны, хрыпы і крыкі... Не думаеце аб сабе - думайце аб бацьках, аб бабулях і дзядулях! Гэта страшна, што адбываецца.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.