19 красавiка 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е ў апошнія дні кастрычніка

Якім будзе надвор'е ў апошнія дні кастрычніка
Фота: charter97.org

Прагноз надвор'я па Беларусі на 30 кастрычніка - 1 лістапада.

30 кастрычніка варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў цёплай паветранай масе. Пераменная воблачнасць. Без ападкаў, піша pogoda.by.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1..+7°С, удзень +11..+17°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.

31 кастрычніка - 1 лістапада захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас. Невялікая воблачнасць.

31 кастрычніка без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1..+8°С, удзень +11..+18°С.

1 лістапада пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы 0.. +6°С, удзень +9..+16°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках