19 красавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі старажытнарымскія скульптуры пад нарманскай царквой

Археолагі знайшлі старажытнарымскія скульптуры пад нарманскай царквой

Раскопкі вяліся ў рамках падрыхтоўкі для пракладкі чыгункі.

Археолагі, якія працуюць на праекце высакахуткаснай чыгуначнай сеткі HS2 у графстве Бакінгемшыр, выявілі некалькі старажытнарымскіх бюстаў, паведамляе ВВС.

Скульптуры знайшлі непадалёк ад вёскі Сток-Мадэвіл. Гэта два бюсты, мужчынскі і жаночы, і галава дзіцяці.

Раскопкі вяліся ў рамках падрыхтоўкі раёна для пракладкі чыгункі і праходзілі ў раёне старой нарманскай царквы 1080 года. Археолагі раскопвалі руіны старой вежы.

Быў знойдзены старажытнарымскі шкляны збан, які захаваўся нягледзячы на знаходжанне пад зямлёй цягам больш чым тысячы гадоў. Таксама былі выяўленыя фрагменты чарапіцы і крэмацыйныя урны.

«Тое, што раскопкі скончыліся гэтымі цудоўнымі знаходкамі, гэта неймаверна, - распавяла археолаг Рэйчэл Вуд, якая ўзначальвала раскопкі. - Статуі вельмі добра захаваліся, і гледзячы ў іх твары, бачыш людзей, якіх яны малююць. Гэта ўнікальны досвед. Вядома, гэта прымушае задумацца аб тым, што яшчэ можа быць пахаванае пад сярэднявечнымі цэрквамі ангельскіх вёсак».

«Такая знаходка насамрэч бывае раз у жыцці, - сцвярджае Рэйчэл Вуд. - Мы чакаем, што нам раскажуць спецыялісты аб гэтых неймаверных скульптурах і аб гісторыі гэтага месца да пабудовы тут нарманскай царквы».

Археолагі мяркуюць, што царква была пабудаваная паверх старажытнарымскага маўзалея, які разбурылі нарманы. Археолагам удалося раскапаць фрагменты муроў рымскага маўзалея з разьбой.

Галоўны археолаг праекта чыгуначнай сеткі Майк Корт падкрэсліў, што археалагічная праграма, якая суправаджае праект чыгункі, не мае аналагаў. «Па меры таго, як праект HS2 увасабляе будучыню Брытаніі, мы адкрываем яе мінулае», – кажа ён.

Для раскопак, якія вядуцца з 2018 года, на месцы старой царквы археолагам давялося эксгумаваць амаль 3000 целаў. Іх перапахаваюць у іншым месцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках