25 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанку: Наўрад ці без страйку можна дабіцца міру ў Беларусі

2
Экс-кіраўнік Нацбанку: Наўрад ці без страйку можна дабіцца міру ў Беларусі
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ

Страйк - наша моцная зброя.

Беларускі эканаміст і палітычны дзеяч, экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч у гутарцы з bolkunets.org назваў ініцыятыву забастоўкі добрай і дзейснай:

- Думаю, што гэта ўжо нешта вельмі моцнае. Страйк – сур'ёзная зброя, якая магла б падштурхнуць да перамоваў і прыняцця кампрамісу па перадачы ўлады народу.

Я думаю, кожны разважны чалавек, які хацеў бы, каб у нас быў адноўлены рэжым права, вяршэнства закону, свабода СМІ, разумее, што гэтага без забастоўкі наўрад ці можна дасягнуць. Страйк патрэбны, я безумоўны прыхільнік такога кроку з боку народа.

Страйк - адзін з наймацнейшых рычагоў для змены сітуацыі ў Беларусі і правядзенні перамоў з рэжымам, перадачы ўлады мірным шляхам. Я думаю, што недзе нехта нешта паступова зробіць, кропля точыць камень. Страйк патрэбны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках