19 красавiка 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дылеўскі патлумачыў алгарытм страйку

10
Сяргей Дылеўскі патлумачыў алгарытм страйку

Усе лідары дэмакратычных сіл павінны заклікаць беларусаў з 1 лістапада застацца дома.

Як паведамляе тэлеграм-канал «БАР», пра гэта заявіў лідар Беларускага аб'яднання рабочых, у мінулым працоўны Менскага трактарнага завода Сяргей Дылеўскі,

- Учора лідар НАУ Павел Латушка паведаміў, што гатовы падтрымаць беларусаў, але яму невядомы алгарытм страйку, які запланаваны на 1 лістапада. Хацелася б праясніць чарговым разам план дзеянняў і для самога НАУ, і для беларусаў, якія рыхтуюцца застацца дома:

1) Падрыхтаваць запасы прадуктаў і бытавой хіміі, а таксама зрабіць фінансавую «падушку» бяспекі для сям'і.

2) Заставацца дома з 1 лістапада ўсім грамадзянам Беларусі, незалежна ад прафесій і ўзросту.

3) З 1 лістапада беларусы замежжа пачынаюць акцыі салідарнасці з забастоўшчыкамі на радзіме. Ідзе ўзмацненне санкцыйнага ціску супраць рэжыму.

4) Страйк прадаўжаецца да выканання 10 патрабаванняў працоўных, якія падтрымліваюцца лідарамі дэмакратычных сіл і грамадскімі дзеячамі. У першую чаргу - абвяшчэнне агульнанацыянальнага локдаўна для выратавання жыццяў беларускіх грамадзян.

5) Пачатак наўпроставых перамоваў паміж прадстаўнікамі ўладаў і дэмакратычных сіл.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках