17 студзеня 2022, панядзелак, 23:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кракаве з'явіліся лаўкі для стасункаў незнаёмцаў

У Кракаве з'явіліся лаўкі для стасункаў незнаёмцаў

«Размоўную» лаўку можна распазнаць па яркіх борціках.

У Кракаве (Польшча) з'явіліся лаўкі, на якіх можна паразмаўляць з незнаёмцам, піша «Евро пульс».

«Размоўную» лаўку можна пазнаць па борціках - яны афарбаваныя ў зялёны колер. На іх таксама размешчаныя таблічкі, якія запрашаюць жыхароў і гасцей горада прысесці на лаўку, каб пачакаць, пакуль хто-небудзь з мінакоў не захоча далучыцца для размовы.

Гэтыя лаўкі для размоў павінны дапамагчы наладзіць сацыяльнае жыццё людзям, якія пераймаюцца праз адзіноту (праз пандэмію ў ЕЗ яна вырасла ўдвая). Еўразвяз плануе развязаць гэтую праблему.

Нядаўна ў Гётэбаргу (Швэцыя) таксама паставілі спецыяльныя лаўкі, якія дапамагаюць пачаць размову з незнаёмцамі, а ў нідэрландскіх супермаркетах з'явіліся касы для тых, хто хоча пабалбатаць.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».