19 красавiка 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Допіс Раналду пабіў рэкорд па «ўпадабайках» сярод знакамітасцяў у Instagram

3
Допіс Раналду пабіў рэкорд па «ўпадабайках» сярод знакамітасцяў у Instagram
КРЫШЦІЯНУ РАНАЛДУ

Крыштыяну Раналду пабіў рэкорд Леа Мэсі зараз і ў гэтым спаборніцтве.

Допіс партугальскага футбаліста «Манчэстэр Юнайтэд» Крыштыяну Раналду аб тым, што ён і яго сяброўка Джорджына Радрыгес зноў рыхтуюцца стаць бацькамі, абнавіў рэкорд па адзнацы «падабаецца» ў Instagram сярод старонак спартоўцаў. На гэты момант «упадабаек» гэтай публікацыі паставілі больш за 27 мільёнаў чалавек, паведамляе РБК.

Акрамя гэтага, допіс Раналду выйшаў на першае месца сярод адзнак «падабаецца», пастаўленых публічным фігурам. Ён абышоў публікацыю фатаграфій спявачкі Арыяны Гранды з яе вяселля (больш за 26,7 млн упадабаек, травень 2021 года) і апошняга прыжыццёвага допісу рэпера XXXTentacion (26,6 млн), забітага летам 2018 года.

Раналду ў агульным спісе ўпадабаек займае другое месца. Лідзіруе допіс з выявай яйка ў адной з тэматычных старонак (больш за 55 млн).

Раналду паведаміў у чацвер, што Радрыгес цяжарная двойняй. У 2017 годзе ў яе і Раналду з'явілася першае сумеснае дзіця - дзяўчынка Алана Марціна.

Футбаліст выхоўвае чацвярых дзяцей. У 2010 годзе ён стаў бацькам Крыштыяну Раналду малодшага, маці дзіцяці невядомая, сам гулец заяўляў, што не мае права выдаваць яе імя. У 2017 годзе сурагатная маці нарадзіла футбалісту блізнят Эву Марыю дос Сантас і Матэа.

Раней рэкорд па адзнаках «падабаецца» сярод старонак спартоўцаў належаў аргентынскаму форварду Ліянэлю Мэсі. Першы допіс футбаліста пасля пераходу з «Барселоны» ў «Пары Сен-Жэрмэн» сабраў больш за 22 мільёны «упадабаек».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках