25 студзеня 2022, aўторак, 12:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ФРГ у Беларусі звярнуўся ў МЗС па тлумачэнні наконт сітуацыі з Deutsche Welle

2
Амбасадар ФРГ у Беларусі звярнуўся ў МЗС па тлумачэнні наконт сітуацыі з Deutsche Welle

Манфрэд Хутэрар запатрабаваў разблакаваць доступ да сайта.

Амбасадар ФРГ у Беларусі звярнуўся ў МЗС па тлумачэнні наконт сітуацыі з Deutsche Welle. Манфрэд Хутэрар запатрабаваў разблакаваць доступ да сайта, піша выданне.

Раней «Рэпарцёры без межаў» выказалі надзею, што нямецкі ўрад жорстка адрэагуе на блакаванне, бо «гаворка ідзе пра нямецкае СМІ», і ўзмоцніць ціск на рэжым.

Нагадаем, 28 кастрычніка ў Беларусі перасталі адкрывацца сайты тэлеканалу «Настоящее время», газеты «Новы час» і Deutsche Welle. Пазней Мінінфарм пацвердзіў блакаванне гэтых выданняў. Прычына - распаўсюджванне на гэтых медыяпляцоўках спасылак на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

Генеральны дырэктар медыякампаніі Deutsche Welle Петэр Лімбург пракаментаваў блакаванне ў Беларусі сайта DW і шэрагу іншых СМІ, назваўшы гэта «актам роспачы беларускага кіраўніцтва».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».