25 красавiка 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн плануе накіраваць на абарону клімату рэкордную суму

8
Байдэн плануе накіраваць на абарону клімату рэкордную суму
ДЖО БАЙДЭН

Інвестыцыі накіруюць у прамысловасць, сельскую гаспадарку, электраэнэргетыку і транспартную сферу.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прадставіць праект бюджэту памерам 1,75 трыльёна даляраў, з якіх 555 мільярдаў даляраў плануюць аддаць сферы экалогіі. У выпадку ўхвалення інвестыцыя стане рэкорднай для гісторыі ЗША сумай, якую калі-небудзь накіроўвалі на абарону клімату, паведамляе CNBC.

Інвестыцыі накіруюць у прамысловасць, сельскую гаспадарку, электраэнэргетыку і транспартную сферу. Такім спосабам камунальным прадпрыемствам і жылым дамам на дзесяць гадоў пашыраць падатковыя льготы на выкарыстанне экалагічна чыстых крыніц энэргіі. Сродкі таксама пойдуць на ўстойлівае развіццё і закуп «чыстых» крыніц.

Праект прэзентуюць у чацвер, 4 лістапада. Інвестыцыі накіруюць на стымуляванне, а не на пакаранне. Амерыканскія ўлады паставілі мэту да 2030 года скараціць колькасць выкідаў на 50-52 працэнты ў параўнанні са значэннем 2005 года. Байдэн выказаў упэўненасць, што праект падтрымаюць у Сенаце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках