28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі беларускага транспарту: Мы будзем страйкаваць!

11
Працаўнікі беларускага транспарту: Мы будзем страйкаваць!

1 лістапада 2021 года спыніць працу ўвесь транспарт Беларусі.

Працаўнікі беларускага транспарту стварылі канал з мэтай аб'яднання беларусаў перад забастоўкай.

«Канал створаны для аб'яднання працаўнікоў чыгункі, гарадскога транспарту, метрапалітэна, грузаперавозчыкаў, міжнароднікаў, будаўнічага транспарту, МНС, вайсковага транспарту, дарожнага транспарту, спецтранспарту і ўсіх аўтааматараў.

Транспартнікі Рэспублікі Беларусь, вы выконваеце асноўную ролю ў маючай адбыцца забастоўцы! Вы - сіла, праўда і ўпэўненасць у правай справе і ў нашай перамозе над фашысцкім рэжымам нелегетымнага Лукашэнкі!

1 лістапада 2021 года спыніце працу ўсяго транспарту Рэспублікі Беларусь! Вы спыніце механізм, які падтрымлівае рэпрэсіі, і запусціце механізм забастоўкі!

Раскажыце пра нас усім сваім калегам і сябрам, родным і суседзям. Цяпер неабходна ўсталёўваць Telegram. Мы больш не баімся рэпрэсій. Мы моцныя ў святле маючага адбыцца Страйку!

Мы хочам павагі і захавання правоў чалавека ў нашай незалежнай краіне. Мы хочам панавання Закона. Мы жадаем абняць нашых блізкіх пасля турмы. Мы хочам спыніць гвалт і беззаконне.

Мы, транспартнікі, будзем страйкаваць!» - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках