28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт дзяржбюджэту перавысіў 1,1 мільярда рублёў

Дэфіцыт дзяржбюджэту перавысіў 1,1 мільярда рублёў

Больш за ўсё рэжым патраціў на абслугоўванне дзяржаўнай запазычанасці, дзяржупраўленцаў і міжбюджэтныя трансферты.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 1 кастрычніка склаў 1 мільярд 134,5 мільёны рублёў, паведамляе Мінфін. За верасень ён павялічыўся на 357,7 мільёна рублёў.

На што марнавалі грошы з дзяржбюджэту

Расходы рэспубліканскага бюджэту ў студзені-верасні склалі 20,8 мільярда рублёў. Гэта сума роўная 69% удакладненага гадавога плана. 10 мільярдаў 815,7 мільёна рублёў ад агульнай сумы выдаткаў, ці 70,1% ад гадавога плана накіравалі на агульнадзяржаўную дзейнасць. Сярод іншага гэта выдаткі на абслугоўванне дзяржаўнай запазычанасці, выдаткі на дзяржкіраўнікоў, міжбюджэтныя трансферты.

На нацыянальную эканоміку за студзень-верасень накіравалі 2 мільярды 767,6 мільёна рублёў, ці 65,1% ад гадавога плана.

Выдаткі на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацпалітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) за гэты перыяд склалі 3 мільярды 993,2 млн рублёў, або 70,9% ад гадавога плана.

Колькі патрацілі на нацыянальную абарону ў студзені-верасні, Мінфін не паведамляе ў справаздачы.

Нагадаем, чыноўнікі пагоршылі прагноз па дэфіцыце рэспубліканскага бюджэту ў 2022 годзе на ўзроўні 2,9-3 мільярды рублёў, ці 1,6% ВУП.

Дэфіцыт дзяржбюджэту Беларусі ў 2020 годзе склаў 2,2 мільярды рублёў. Чыноўнікі зэканомілі на адукацыі і ахове здароўя, але звыш планаў патраціліся на нацыянальную абарону.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках