25 красавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты газу ў Еўропе працягваюць падаць

Кошты газу ў Еўропе працягваюць падаць

Ужо ніжэй за $800.

У пятніцу, 29 кастрычніка, кошт снежаньскіх газавых ф'ючэрсаў на біржы ICE Futures галандскага хаба TTF абрынуўся да ўзроўню $800 за тысячу кубаметраў, сведчаць звесткі біржы.

Удзень кошт снежаньскага ф'ючэрса на біржы знізіўся да 66,375 еўра за МВт/гадзіну, або $799 за тысячу кубаметраў. Да вечара кошт газу крыху вырас да 67,185 еўра за МВт/гадзіну, або $806 за тысячу кубаметраў.

Кошт газу працягвае падаць трэці дзень запар пасля заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб запампоўцы газу ў газавыя сховішчы Газпрама ў Еўропе пасля 8 лістапада.

У сераду, 27 кастрычніка, Пуцін даручыў кіраўніку Газпрама Аляксею Мілеру падвышаць аб'ёмы газу ў Нямеччыне і Аўстрыі пасля заканчэння запампоўкі газу ў расейскія ПСГ.

Пасля заявы, на працягу 27 кастрычніка біржавыя кошты на газ знізіліся на 4,3% і дасягнулі адзнакі $1028 за тысячу кубаметраў газу. 28 кастрычніка кошты ф'ючэрса на TTF на біржы ICE Futures знізіліся да $918 за тысячу кубаметраў на наступны дзень пасля заявы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках