23 красавiка 2024, aўторак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальны аэрапорт Менск пераходзіць на асенне-зімовы расклад

4
Нацыянальны аэрапорт Менск пераходзіць на асенне-зімовы расклад

Толькі лётаць асабліва няма куды.

Нацыянальны аэрапорт Менск з 31 кастрычніка пераходзіць на асенне-зімовы расклад палётаў, паведамілі interfax.by у прэс-службе прадпрыемства ў пятніцу.

«З 31 кастрычніка 2021 года Нацыянальны аэрапорт Менск пераходзіць на асенне-зімовы расклад палётаў. Ён будзе дзейнічаць да 26 сакавіка 2022 года», - паінфармавалі ў прэс-службе.

Там адзначылі, што ў сувязі з пераходам на зімовы расклад па асобных напрамках зменіцца час выканання рэйсаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы, у гэтым асенне-зімовым сезоне маршрутная сетка аэрапорта пашырыцца.

З 4 лістапада плануецца адкрыццё штотыднёвых рэгулярных рэйсаў авіякампаніі «Азімут» з Калугі ў Менск.

З 1 лістапада «Азімут» павялічыць частату палётаў да 2 разоў на тыдзень з Мінеральных Вод.

З 5 лістапада расейская авіякампанія «Ікар» плануе адкрыць рэгулярную палётную праграму з Калінінграда ў беларускую сталіцу. Рэйсы будуць ажыццяўляцца па пятніцах.

Авіякампанія Nordwind будзе лятаць па гэтым напрамку двойчы на тыдзень. З 10 лістапада з частатой 2 разы на тыдзень Nordwind пачне лятаць у Нацыянальны аэрапорт Менск з Сочы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках