20 красавiка 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустаршыня нямецкіх «зялёных» заклікаў узмацніць санкцыі супраць «Беларуськалію»

1
Сустаршыня нямецкіх «зялёных» заклікаў узмацніць санкцыі супраць «Беларуськалію»

Роберту Хабеку прадказваюць у нямецкім урадзе пасаду віцэ-канцлера.

25 кастрычніка газета Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung апублікавала вялікае інтэрв'ю з сустаршынём партыі «зялёных» Робертам Хабекам, якому ў будучым нямецкім урадзе прадказваюць пасаду віцэ-канцлера. У гэтым інтэрв'ю «зялёны» палітык закрануў тэму міграцыйнага крызісу на межах Беларусі і краін ЕЗ, паведамляе DW.

Хаця Хабек асцярожна паміж радкамі і раскрытыкаваў Варшаву, але адказнасць за драматычную сітуацыю на мяжы была ўскладзеная менавіта на Менск, на які, на думку сустаршыні «зялёных», трэба ўзмацніць санкцыйны ціск, звярнуўшы пры гэтым асаблівую ўвагу на вельмі важную для Беларусі калійную галіну. Санкцыі, аднак, трэба ўвесці не толькі супраць рэжыму Лукашэнкі, але і супраць авіякампаній, якія супрацоўнічаюць з беларускімі ўладамі і займаюцца транспартаваннем выхадцаў з краін Афрыкі і Блізкага Усходу ў Беларусь.

Дэмакратычныя палітыкі Нямеччыны адзіныя ў сваёй ацэнцы, што першапрычынай крызісу з'яўляюцца дзеянні беларускага дыктатара Лукашэнкі, накіраваныя на дэстабілізацыю ЕЗ і галоўным чынам усходнееўрапейскіх суседзяў Нямеччыны і хутчэй за ўсё ўзгодненыя з Масквой, а магчыма і зусім спланаваныя ў Крамлі. Калі Лукашэнка справакаваў міграцыйны крызіс не толькі з банальнай мэтай адпомсціць ЕЗ за ўведзеныя ў чэрвені санкцыі, але і жадаў такім цынічным чынам вярнуцца за стол перамоў і дабіцца санкцыйных паслабленняў, то ўжо сёння можна канстатаваць, што яго задума з трэскам правалілася. Паддавацца на шантаж з Менска і весці перамовы з Лукашэнкам у Бэрліне не збіраюцца. Нямеччына, наадварот, гатова падтрымаць новыя санкцыі, а чаканы прыход да ўлады рашучых апанентаў афіцыйнага Менска з шэрагаў «зялёных» і СвДП не абяцае беларускім уладам нічога добрага. У той час як Лукашэнка ў якасці партнёра для перамоў не разглядаецца, Нямеччына і ЕЗ гатовы весці дыялог з краінамі, з якіх прыбываюць мігранты і ад якіх чакаюць садзейнічання ў вяртанні гэтых людзей на радзіму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках