У Нямеччыне знайшлі 30 мігрантаў, якія прыбылі ў краіну праз Беларусь у фургоне
4- 29.10.2021, 21:50
- 13,816

Кіроўца фургона збег.
Паліцыя Нямеччыны знайшла 30 мігрантаў, якія прыбылі ў краіну ў невялікім фургоне, паведамляе DW.
Кіроўца фургона - 42-гадовы турак збег, ён аб'яўлены ў вышук. Адзначаецца, што мігранты прыбылі ў краіну праз Беларусь.
Акрамя таго, 29 кастрычніка непадалёку ад мяжы Польшчы і Чэхіі (камуна Шопсталь) паліцыя Нямеччыны выявіла труп мігранта. DW піша, што 32-гадовы грамадзянін Ірака памёр некалькімі гадзінамі раней, акалічнасці яго смерці высвятляюцца.