29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як рабочыя бяруць свае правы

Як рабочыя бяруць свае правы

Прыклад з беларускай гісторыі.

Пасля развалу СССР цяжкая праца салігорскіх шахцёраў у лічбавым выразе ацэньвалася ніжэй, чым на шматлікіх іншых прадпрыемствах горада, час на спуск і пад'ём у шахту не ўлічваўся, працягласць жыцця шахцёра складала ўсяго 49 гадоў, а кіраўніцтва спрэс адмаўлялася чуць сваіх супрацоўнікаў.

Не жадаючы мірыцца з такім становішчам спраў, у сакавіку 1992 года Незалежны прафзвяз гарнякоў ініцыяваў пачатак страйку, які доўжыўся 44 дні. Працоўныя спынілі вытворчасць і перакрылі чыгуначныя шляхі, каб перашкаджаць адгрузцы прадукцыі. Шахцёрамі і іх сем'ямі была пачата галадоўка, якая прадаўжалася 18 дзён.

Аднак начальства адмаўлялася ісці насустрач. Тады на мітынгу ў Салігорску было прынята данесці свае патрабаванні наўпрост ураду.

Частка шахцёраў наважылася ісці ў сталіцу пешшу, у будучыні гэта ўвайшло ў гісторыю, як Першы паход шахцёраў на Менск. Скончыўся ён 50-тысячным мітынгам перад будынкам Вярхоўнага Савета, які падтрымалі рабочыя менскіх прадпрыемстваў, а старшыня НПГБ выступіў перад дэпутатамі.

Шэраг акцый прынёс свой плён. Паміж НПГ і кіраўніцтвам было падпісанае калектыўнае пагадненне, час на спуск і пад'ём стаў аплачвацца, заробкі выраслі ў 3,4 разы, адпачынак для работнікаў шахтаў павялічыўся да 66 дзён, таксама шахцёры атрымалі шэраг іншых ільгот.

І сённяшнім працоўным таксама трэба памятаць, што нічога не даецца проста так.

Толькі ва ўпартай і бескампраміснай барацьбе можна дамагчыся свайго!

Telegram-канал «Беларускае аб'яднанне працоўных»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках