19 красавiка 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Мальце робяць ходнік з сонечных панэляў

На Мальце робяць ходнік з сонечных панэляў
Фота: @F_Azzopardi

Панэлі будзе сілкаваць размешчаныя паблізу ліхтары і светлафоры, а таксама гарадскі WiFi.

У горадзе Рабат на Мальце пачалі выкладваць ходнік з сонечных панэляў. 40 панэляў, уманцтажаваныя ў дарожку, будуць карміць размешчаныя паблізу ліхтары і светлафоры, а таксама гарадскі WiFi, піша «Еўра пульс».

Ходнік зойме плошчу на 40 квадратных метраў. Ён будзе размешчаны недалёка ад цэнтра горада на набярэжнай Герыхем.

Нягледзячы на тое, што такі ходнік разлічаны на пешаходаў і веласіпедыстаў, убудаваныя сонечныя панэлі змогуць вытрымліваць і большую вагу. Для гэтага іх накрыюць празрыстай і звышмоцнай сумессю са смалы і палімераў. Так яны не зламаюцца нават калі на іх выпадкова наедзе грузавік.

Закладваць «сонечны» ходнік пачалі ў канцы верасня, а прайсціся па ім можна будзе ўжо ў пачатку гэтага месяца.

Гэтым летам вытворчасць сонечнай энэргіі ў Еўрапейскім Звязе дасягнула рэкорднай адзнакі на 10% ад агульнай выпрацоўкі энэргіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках