25 красавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эйсмант зычыць смерці свайму начальніку?

11
Эйсмант зычыць смерці свайму начальніку?
Фота: Carlos Garcia Rawlins / Reuters

Прэс-сакратарка дыктатара анансавала ягоную сустрэчу з Чавэсам.

У Telegram-канале, які звязваюць з прэс-службай дыктатара, з'явіўся анонс сустрэчы Лукашэнкі з Чавэсам.

У загалоўку допіса не пазначана, што сустрэча пройдзе з пасланнікам дыктатара Мадура Аданам Чавэсам Фрыясам, старэйшым братам памерлага кіраўніка Венесуэлы Уга Чавэса. На што ківае прэс-сакратар Эйсмант такім загалоўкам - застаецца пад пытаннем.

Ці чакаць сустрэчы Лукашэнкі з Кадафі і Хусэйнам - Telegram-канал таксама не ўдакладняе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках