25 красавiка 2024, Чацвер, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАПаўца, які адказвае за баявую падрыхтоўку, затрымалі ягоныя ж вучні

58
АМАПаўца, які адказвае за баявую падрыхтоўку, затрымалі ягоныя ж вучні

Што адбываецца ў менскім АМАПе?

Як піша «Наша ніва», у СІЗА КДБ («амерыканка») знаходзіцца інспектар аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі менскага АМАП Эдуард Пястрак.

Паводле інфармацыі выдання, яго вінавацяць на падставе артыкула «Акт тэрарызму». Маці і жонка Пестрака адмовіліся размаўляць з журналістамі.

Эдуард Пястрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У менскай міліцыі служыць з 2007 года, дзе пачынаў у Дэпартаменце аховы. У 2009 годзе перайшоў у АМАП - спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзялення, пасля - інспектарам прафесійнай падрыхтоўкі.

Сам Пястрак дасведчаны баец, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА. Ягоная праца была ў баявой падрыхтоўцы супрацоўнікаў.

Паводле крыніцы выдання, яго затрымалі проста падчас службы, прычым у затрыманні ўдзельнічалі ягоныя ж вучні. Пры гэтым Пестрака звольнілі з пасады прамінулай датай.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках