25 красавiка 2024, Чацвер, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў уцёкі братоў Карычаў з Беларусі

12
Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў уцёкі братоў Карычаў з Беларусі

Усякі бізнэс рана ці позна ўступіць у канфлікт з дыктатарам.

У сербскіх СМІ з'явілася інфармацыі аб тым, што браты Карычы былі вымушаныя спешна згарнуць бізнэс у Беларусі і пакінуць краіну.

Станіслаў Шушкевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, мяркуе, што ў бізнэсу Карычаў і Лукашэнкі розныя інтарэсы, а сяброўства ў гэтым выпадку, на жаль, не дапамагло.

«У Беларусі ўсе, хто не ўважае сябе за раба Лукашэнкі і ягонай банды, прыбіраюцца. Колькі прыбралі грамадскіх арганізацый, забаранілі згадваць у падручніках і кнігах Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч, стварылі шмат іншых забаронаў. У нас дзяржава - чыста дзяржаўны тэрарызм, калі сілавыя органы накіраваныя супраць сваіх грамадзян. Калі хтосьці не трапляе ў падпарадкаванне, яго альбо ліквідуюць, альбо ён сам разумее, што вымушаны з’язджаць з Беларусі, - падкрэсліў Шушкевіч. - Сябры таксама могуць не вынесці абразлівага прыніжэння, што трэба пакорліва выконваць нечыя даручэнні. У бізнэсу заўсёды ёсць свае інтарэсы, а тут іх інтарэсы не супадаюць з інтарэсамі банды, якая намі кіруе».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках