29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча закрывае грузавыя злучэнні з Беларуссю праз «Кузніцу»

88
Польшча закрывае грузавыя злучэнні з Беларуссю праз «Кузніцу»

Ультыматум набывае моц.

Учора ўлады Польшчы паабяцалі закрыць чыгуначны пункт у Кузніцы, калі правакацыі з мігрантамі не спыняцца, а сітуацыя на мяжы не стабілізуецца. Крайняя дата, якая называлася, 21 лістапада.

Аднак уначы агрэсіўныя групы нелегалаў, якія накіроўваюцца беларускімі спецслужбамі, пайшлі на штурм мяжы.

Польшча наважыла не чакаць 21 лістапада і адказала рэжыму Лукашэнкі: з 21 лістапада злучэнне з Беларуссю ў чыгуначным пункце пропуску «Кузніца» будзе закрытае.

Нагадаем, што 8 лістапада эжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжыр. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі-Кузніца».

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках