28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мы павінны перастаць карміць паразітаў

6
Мы павінны перастаць карміць паразітаў

Перамагчы можна адным простым дзеяннем.

У кожнага чалавека ёсць свая індывідуальная піраміда запатрабаванняў, дзе кожны ставіць найважнейшае на вяршыню. Аднак ёсць прыклады тых рэчаў, якія ўласцівыя ўсім людзям незалежна ад дабрабыту, прафесіі, полу і сямейнага становішча. Гэта быць здаровым, мець свабоду перамяшчэння, свабоду слова, свабоду выбару, самастойнасць дзеянняў і, вядома ж, – самарэалізацыя. Любое абмежаванне падобных патрэбаў з'яўляецца парушэннем нармальных псіхалагічных і фізічных функцый.

У Беларусі ўсе абмежаванні натуральных свабодаў стварае адзін паразіт. Ужо шмат гадоў узурпатар – вялікая праблема беларускага народа, ён парушае нармальную жыццядзейнасць грамадства. Фактычна ў адзіным здаровым арганізме ёсць адзін элемент, праз які адбываецца дысфункцыя іншых органаў.

Вось, да прыкладу, я ведаю вялікую колькасць сапраўды класных лекараў, якія аддаюць сябе працы за невялікія грошы і ніколі не пакінулі б краіну, таму што разумеюць, як моцна яны патрэбныя людзям. Але рабак-паразіт зрабіў так, што, нягледзячы на прафесіяналаў сваёй справы, ахова здароўя пачала моцна кульгаць, а медыкі – уцякаць з краіны пасля пераследу. Астатнія ў Беларусі проста выгараюць праз празмерна высокія нагрузкі.

Лекары, як і ўсе людзі, не застрахаваныя ад заражэння каранавірусам. Больш за тое, гэта самая вялікая група рызыкі. У Польшчы за перыяд пандэміі памерлі 550 медыкаў. У Беларусі, калі лекараў адпускаюць на бальнічны толькі ў самым крайнім выпадку, гэтая колькасць можа быць нашмат большай. Але нават пры гэтым Лукашэнка звальняе медыкаў, якія яму не зручныя ідэалагічна.

Або вось, дапусцім, адукацыя. У нас ёсць высакакласныя спецыялісты, прафесары, дацэнты. Але іх прымушаюць займацца зусім іншымі справамі. Замест якаснага тлумачэння прадмета частка лекцый ідзе на палітінфармацыю, і большая частка часу – на празмерную бюракратыю. Гэта я ўжо не кажу пра тое, колькі педагогаў было задзейнічана ў масавай фальсіфікацыі выбараў у загадным парадку.

Безумоўна, ёсць нават ідэйныя вайскоўцы, якія ішлі ў войска, каб абараняць свой народ. Але і там паразіт пашкодзіў нармальны функцыянал. Замест таго каб абараняць народ, вайскоўцы кідаюць грамадзянаў блізкаўсходніх краінаў на калючы дрот, каб гарачэй развіць канфлікт з заходнімі дзяржавамі, на якія моцна пакрыўдзіўся Лукашэнка.

Мы ўжо вызначылі першасную прычыну парушэння нармальнай працы дзяржавы – Лукашэнка. У 2020 годзе беларускае грамадства ўзбунтавалася і запусціла механізм аздараўлення краіны. Кожны інстытут, які пацярпеў ад сініх пальцаў дыктатара, пасля нашай канчатковай перамогі пачне курс рэабілітацыі і аднаўлення.

Я ўпэўнены, што беларусы пабудуюць для сябе нармальную дзяржаву. І гэта можа адбыцца за вельмі кароткія тэрміны. Нянавісць да Лукашэнкі з кожным днём толькі расце. Нават прывезеныя мігранты ў сваіх чатах называюць яго людажэрам, кантрабандыстам і злачынцам. А гэтыя людзі прыехалі не з самых лепшых краінаў, а наадварот, уцяклі ад магчымых войнаў. Цяпер, пабываўшы ў гасцях у беларускага таракана, масава жадаюць вярнуцца назад.

Такім чынам, перш чым пачынаць рэабілітацыю, варта цалкам выкараніць крыніцу праблемы – каб яна не пачала зноў разбураць пабудаванае. Мы можам перамагчы адным простым дзеяннем – прыпыненнем краіны. Мы павінны перастаць карміць паразіта, і тады ён сам пакіне арганізм, а мы з новымі сіламі пачнем новае жыццё.

А пакуль, каб дабіцца гэтай мэты, заставайцеся дома. Можна называць гэта «Народным лакдаўнам» або «хатнім страйкам». Але зусім ясна адно – гэта нанясе каласальны эканамічны ўдар па ўзурпатару і, разам з санкцыямі, дапаможа хутка пазбавіцца ад яго.

Жыве Беларусь!

Страйку быць!

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для тэлеграм-каналу «Баста!»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках