18 красавiка 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аднаго з мігрантаў, якія штурмавалі польскую мяжу, выявілі таямнічыя дакументы.

19
У аднаго з мігрантаў, якія штурмавалі польскую мяжу, выявілі таямнічыя дакументы.

На гэты факт звярнулі ўвагу спецслужбы Польшчы.

У апошнія дні ў адной з групаў замежнікаў, якая спрабавала сілавымі метадамі трапіць на тэрыторыю Польшчы, выявілі мужчыну, які карыстаецца дакументамі, выдадзенымі на грамадзяніна Нідэрландаў.

Пра гэта паведаміў у Twitter прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

«Гэты чалавек не змог растлумачыць, як і з якой мэтай ён трапіў у Беларусь», – заявіў Жарын. Мужчына таксама не змог растлумачыць, «чаму ён удзельнічае ў спробе незаконнага перасячэння мяжы», – адзначыў прэс-сакратар.

З інфармацыі, пададзенай спецслужбамі Польшчы, вынікае, што дакументы былі новымі, не мелі штампаў, якія сведчаць пра перасячэнне якой-небудзь мяжы.

Станіслаў Жарын заявіў, што «міграцыйны шлях можа выкарыстоўвацца для перамяшчэння асобаў, якія займаюцца падробкай дакументаў. Магчыма, частка замежнікаў атрымлівае такія дакументы падчас паездкі праз Беларусь», – рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках