2 снежня 2021, Чацвер, 6:58
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

З гопнікам пачалі размаўляць на ягонай мове

26
З гопнікам пачалі размаўляць на ягонай мове
ФОТА: svaboda.org

Сінія пальцы памыліліся.

Апошнім часам хунта спрабуе вярнуць сабе легітымнасць. І гэта не ўдаецца. Народ цвёрда стаіць на сваім выбары, які быў зроблены ў жніўні-2020. Таму даводзіцца ствараць паралельную рэальнасць. Для Салазара друкавалі газету ў адзіным экзэмпляры, а для Сініх пальцаў робяць краіну, якая яму нібыта падпарадкоўваецца. Альтэрнатыўная рэальнасць і поўнае залюстроўе.

Інструментарый абмежаваныя: мала грошай, мала думак, мала таленавітых кадраў. Тая ж прапаганда на чале з Азвяронкам хутчэй працуе на прыхільнікаў дэмакратычных сіл. Нягледзячы на разгром многіх медый узяць пад кантроль інфармацыйнае поле не ўдалося дагэтуль.

З таго, што ёсць пад рукамі, застаюцца страх і татальная хлусня. Разбяром гэтыя прылады.

Страх. Тут усё зразумела. Татальны гвалт, катаванні, знявагі. Альтэрнатыўная рэальнасць можа існаваць толькі ва ўмовах, калі замест рэальнага жыцця паўсюль выкарыстоўваюцца дэкарацыі. Дэкарацыі арганізацый (БРСМ, ардынскія прафсаюзы, "круглы стол", "Саюз жанчын" і гэтак далей), дэкарацыі свят (17 верасня, "Дажынкі"), дэкарацыі людзей (Німфаманка, Галоўчанка-Ньютан і далей паводле спісу).

Апраўдваецца нагнятанне страху выявай вонкавага ворага. Гэтую карту Сінія пальцы пачалі разыгрываць яшчэ да выбараў, потым заляскалі гусеніцы на польскай мяжы, цяпер у інтэрв'ю BBC здарылася адкрытая істэрыка ў спробе даказаць, што менавіта Захад (смешна, што ў асобе Стыва Розэнбэрга) разгойдваў тую самую лодку. Прызнаць, што цябе проста адпрэчыў свой уласны народ не стае сіл.

Наогул пошук ворага - вядомая тактыка. Пра гэта яшчэ казаў Гебельс. Аднак ён казаў яшчэ і тое, што вораг павінен быць абраны правільна. Ён не павінен быць слабым (інакш прыхільнікам перамога не здасца значнай), але і не павінен быць занадта моцны (інакш ёсць шанец быць зрынутым).

Сінія пальцы памыліліся. Яны першапачаткова паўсталі супраць усяго свету. І заадно супраць свайго народа. Ваяваць з усімі адразу немагчыма. Вытанчана пацвердзіў гэта крызіс мігрантаў. Жорсткая і паслядоўная пазіцыя ЕЗ (і асабліва Польшчы і Літвы) прымусілі Сінія пальцы адступіць. Поўнай капітуляцыі пакуль няма, але Польшча ўжо адчула кураж і выкаціла ультыматум. З гопнікам пачалі размаўляць на ягонай мове. Толькі тады ў яго самога з'яўляецца страх.

Тут да месца будзе нагадаць, што сінепал вельмі баязлівы. Дакладней нават спасылка. Таму вельмі сумніўны варыянт, што нехта будзе адстрэльвацца да апошняга патрона. Кішка тонкая.

Telegram-канал "Нік і Майк"

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».