25 красавiка 2024, Чацвер, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве паведамілі, у якім выпадку нападуць на Украіну

57
У Маскве паведамілі, у якім выпадку нападуць на Украіну

Старшыня правы Савета ў замежных справах Расеі заявіў аб новых «чырвоных лініях».

У Крамлі заявілі, што Расейская Федэрацыя нападзе на Украіну ў тым выпадку, калі яна далучыцца да Паўночнаатлантычнага Альянсу (NАТО), заявіў дарадца Крамля, старшыня ўправы Савета ў замежных справах Расеі Фёдар Лук'янаў. Аб гэтым паведамляе выданне Telegraf.

У паведамленні зазначаецца, што гэта зразумелае тлумачэнне таго, чаму Расея «займаецца павелічэннем сваёй вайсковай прысутнасці на межах з Украінай».

Пры гэтым дарадца Крамля папярэдзіў аб «новым канфлікце», які ўзнікне пры ўмове пашырэння NАТО на ўсход.

«Расеі давядзецца змяніць сістэму і правесці новыя чырвоныя лініі», – сказаў Лук'янаў.

Нагадаем, пасольства ЗША ва Украіне папярэдзіла амерыканскіх грамадзян аб незвычайнай вайсковай актыўнасці Расеі каля межаў Украіны.

Кіраўнік айчыннага МЗС Дзмітрый Кулеба заявіў, што пагроза поўнамаштабнага вайсковага ўварвання ва Украіну з боку Расеі сапраўды існуе, але Кіеў праводзіць неабходную працу для таго, каб такі сцэнар не быў рэалізаваны.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках