18 красавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Лукашэнкам згушчаюцца хмары

21
Над Лукашэнкам згушчаюцца хмары
ФОТА: GETTY IMAGES

Рэжым можа пачаць рабіць новыя памылкі ў бязвыхаднай для яго сітуацыі.

Польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заручыўся падтрымкай Парыжа і Бэрліна і гатовы ў выпадку эскалацыі на мяжы пайсці на жорсткія эканамічныя санкцыі. Ключавыя пасады ў новым урадзе Нямеччыны зоймуць прыхільнікі рашучага курсу супраць Лукашэнкі, якія ўжо сёння адкрыта гавораць аб дадатковых санкцыйных мерах, піша нямецка-беларускі гісторык Аляксандр Фрыдман.

Паводле інфармацыі часопіса Spiegel, пяты пакет еўрапейскіх санкцый можа быць вельмі балючым для беларускага кіраўніцтва. Уплывовая праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) абвінаваціла беларускі бок у катаваннях у дачыненні да мігрантаў, а даклад HRW можа стаць зыходным пунктам для расследавання злачынстваў супраць чалавецтва на беларуска-польскай мяжы. Ірак сігналізуе гатоўнасць забраць сваіх грамадзян і чакае рэакцыю афіцыйнага Менска.

Над Лукашэнкам згушчаюцца хмары. І што ж застаецца яму рабіць у такой сітуацыі? Разумна было б перастаць гуляць з агнём і спрыяць вяртанню ашуканых мігрантаў на радзіму, а таксама спыніць правакацыі на мяжы. Але ці варта чакаць такія разумныя крокі ад дыктатара, які саступіў у міграцыйным этае «гібрыднай вайны», але звык ісці ва-банк і апантаны пачуццём помсты?

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках