23 студзеня 2022, Нядзеля, 18:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь завозілі ПЦР-тэсты ў пяць разоў даражэйшыя за іх рэальны кошт

11
У Беларусь завозілі ПЦР-тэсты ў пяць разоў даражэйшыя за іх рэальны кошт

Незалежным журналістам схема была вядома яшчэ тры гады таму.

Фінансавая міліцыя выявіла «шэрую» схему паставак у Беларусь рэагентаў для ПЦР-тэстаў і тэст-сістэм для вызначэння антыцелы COVID-19. Цікава, што гэтую схему (тых жа самых бізнэсоўцаў) «Ежедневник» выявіў і апісаў яшчэ ў 2019 году.

Як паведаміла прэс-служба КДК, для мінімізацыі падатковых плацяжоў уладальнікі дзвюх фірм (маці і сын) змяшчалі ў бухгалтарскі ўлік фіктыўныя дакументы, аформленыя ад імя падкантрольных замежных структур. У дакументах штучна і значна завышаўся кошт абсталявання і рэагентаў, якія закупляюцца ў тым ліку для ПЦР-тэстаў і тэст-сістэм для вызначэння наяўнасці антыгену COVID-19.

У выніку штучна павялічваўся кошт, які выстаўляецца пастаўшчыкамі на тэндарах. Улічваючы, што канкурэнтаў у маці і сына на рынку ўжо не было, ім не было цяжка ставіць фактычна ўсялякі кошт, зыходзячы са штучна створаных выдаткаў іх кампаній. Рэальна ж кошт быў у 3-5 разоў вышэйшы за аб'ектыўны.

З падлікаў ДФР, у выніку выкарыстання такой схемы, маці і сын схавалі ад падаткаў праз свае падкантрольныя структуры 4,4 мільёна рублёў. Пры гэтым істотная шкода нанесеная і сістэме аховы здароўя Беларусі, якая вымушана была закупляць рэагенты коштамі ў некалькі разоў вышэймі за рэальныя.

Паводле гэтых фактаў у дачыненні да маці і сына распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў у вялікай суме).

Цікава, пра незаконны бізнэс названай маці і сына, з падрабязным апісаннем схемы таго, як кошты завышаюцца ў некалькі разоў, «Ежедневник» пісаў яшчэ ў пачатку 2019 года. Сама ж маці тады праходзіла абвінавачанай паводле адной з крымінальных спраў у сістэме аховы здароўя. Аднак нягледзячы на гэта, сямейны бізнэс не толькі здолеў застацца на рынку, але таксама перамагчы ў «Ежедневника» суд паводле фармальных падстаў, не аспрэчваючы ніводнага факта, і нават ініцыяваць узбуджэнне крымінальных спраў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».