2 снежня 2021, Чацвер, 6:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія сілавікі асляплялі польскіх вайскоўцаў страбаскопамі і лазерамі, пакуль агрэсіўныя мігранты прарывалі мяжу

8
Беларускія сілавікі асляплялі польскіх вайскоўцаў страбаскопамі і лазерамі, пакуль агрэсіўныя мігранты прарывалі мяжу
ФОТА: БЕЛСАТ

Група з 200 чалавек з камянямі і бярвеннем пайшла на штурм ля Чарэмшы.

Учора ўвечары на адцінку, які ахоўваецца фарпостам польскіх памежнікаў у Чарэмшы, група з больш чым 200 чалавек сілавым шляхам прарвала беларуска-польскую мяжу.

Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

Нелегалы кідалі камяні і драўляныя сукі ў бок польскіх вайскоўцаў.

Беларускія жаўнеры асляплялі польскую службу страбаскопамі і лазерамі.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».