19 красавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва хоча падаць на беларускі рэжым у суд

5
Літва хоча падаць на беларускі рэжым у суд
Фота: Charter97.org

Вільня наважыла дабівацца прыцягнення афіцыйнага Менска да міжнароднай адказнасці.

Міністр юстыцыі Эвеліна Дабравольская заявіла ў эфіры радыёстанцыі Žiniu Radijas, што ўрад Літвы аналізуе пытанне аб тым, як Лукашэнка і кантраляваны ім рэжым могуць быць прыцягнутыя да міжнароднай адказнасці праз міграцыйны крызіс.

Са слоў міністра, спробы прыцягнуць дыктатара да адказнасці перад міжнароднай супольнасцю - складаны працэс.

«Гэтае пытанне аналізуецца як асобнымі міністэрствамі, так і на ўзроўні кабінета міністраў, - сказала яна. - Важна ідэнтыфікаваць, супраць каго мы выступаем: асабіста супраць Лукашэнкі, які каардынуе ўсё, што адбываецца на мяжы, або гаворым аб адказнасці дзяржавы».

Вільня, паводле слоў кіраўніка Мінюста, найперш павінна прадставіць міжнароднай грамадскасці свае аргументы, якія ў далейшым могуць быць перададзеныя ў суд. «Задачай Літвы з'яўляецца збор довадаў і ідэнтыфікацыя для ЕЗ ды іншых таго, што адбываецца ў Беларусі. Неабходна паказаць, што ўсё гэта з'яўляецца свядома арганізаваным працэсам, і тады можна будзе ацаніць адказнасць у міжнародным маштабе», - адзначыла Дабравольская.

У пачатку гэтага тыдня міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што Вільня разглядае магчымасць звароту ў Еўрапейскі суд, каб той распачаў справу супраць уладаў Беларусі ў сувязі са справакаваным імі міграцыйным крызісам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках