20 красавiка 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна расейская дзяржкампанія апынулася ў стане дэфолту

3
Яшчэ адна расейская дзяржкампанія апынулася ў стане дэфолту

Кампаніі няма чым плаціць у запазычанасцях.

Картачны дамок расейскага дзяржкапіталізму, дзе прыбыткі прыватызуюцца, страты нацыяналізуюцца, а дзіркі ў грашовых плынях затыкаюцца грашыма падаткааплатнікаў, нечакана пачаў рассыпацца, піша finanz.ru.

Услед за «Раснана», якая шакавала рынак заявай аб магчымай рэструктурызацыі пазыкі і праблемах з платаздольнасцю, яшчэ адна даччыная структура дзяржавы апынулася ў стане дэфолту.

«АВК Фінанс» – «дачка «Аб'яднанай вагоннай кампаніі, якую на 52% кантралююць прыналежныя ЦБ дзяржбанкі «Адкрыццё» і «Траст», – дапусціла тэхнічны дэфолт у аблігацыях на 15 млрд расейскіх рублёў.

Кампанія, якая выконвае функцыі SPV-структуры, створанай для прыцягнення фінансавання, павінна была 24 лістапада выплаціць інвестарам 16,343 млрд расейскіх рублёў. З гэтай сумы 14,999 млрд расейскіх рублёў – па «целе» аблігацый і 1,343 млрд – у выглядзе купонаў.

«Прычына невыканання абавязацельстваў палягае ў адсутнасці сродкаў для выплаты пазыкі ў існым перыядзе», – цытуе «Інтэрфакс» заяву «АБК-Фінанс».

«Уладальнікі аблігацый, упаўнаважаныя імі асобы маюць права звярнуцца да эмітэнта з патрабаваннем аб выплаце належных ім сум у форме прэтэнзіі», – дадалі ў кампаніі.

Прадстаўнік самой АПК – найбуйнейшага ў РФ вытворцы грузавых вагонаў, які кіруе заводам у Ціхвіне, інжынірынгавым цэнтрам і танк-кантэйнерным аператарам Unicon 1520, – паведаміў «Інтэрфаксу», што тэхдэфолт SPV-структуры не паўплывае на дзейнасць прадпрыемства.

«АВК Фінанс» – асобная кампанія, якая не ўплывае на вытворчую дзейнасць, таму тэхнічны дэфолт «АВК Фінанс» не стварае рызыкі для дзейнасці вытворчага контуру АПК і выканання абавязацельстваў перад заказчыкамі», – падкрэслілі ў кампаніі.

У адрозненне ад «Раснана» пазыкі «АВК Фінанс» не ўважаліся за квазісуверэнныя. Рэйтынгавае агенцтва «Экспэрт РА» ў ліпені 2021 года прысвоіла ПАТ «НПК АПК» рэйтынг «ruBB-», адзначыўшы толькі «сярэднюю» імавернасць падтрымкі з боку ключавых уласнікаў у асобе «Адкрыцця» і «Трасту».

Акрамя выпуску з выплатай у лістападзе 2021 года ў «АВК Фінанс» у абарачэнні знаходзяцца аблігацыі яшчэ на 11,25 млрд расейскіх рублёў. Іх выплата плануецца ў верасні 2024 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках