28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ адобрылі вакцыну для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў

У ЕЗ адобрылі вакцыну для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў

Дзецям будуць рабіць дзве ін'екцыі Comirnaty з інтэрвалам тры тыдні.

У Еўразвязе ўхвалілі для вакцынацыі дзяцей ад пяці да 11 гадоў вакцыну Comirnaty ад Pfizer і BioNTech. Пра гэта паведамляецца на сайце Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў (EMA), які адказвае за навуковую ацэнку, нагляд і маніторынг бяспекі медыкаментаў у ЕЗ.

Дзецям будуць рабіць дзве ін'екцыі Comirnaty з інтэрвалам тры тыдні. Доза складзе 10 мкг. Як паказвае агенцтва, такая доза ў дзяцей малодшага ўзросту дае той жа эфект, што і доза 30 мкг, разлічаная для дзяцей ад 12 гадоў.

У час даследаванняў была ўстаноўленая эфектыўнасць вакцыны ў прафілактыцы COVID-19: яна склала амаль 91 працэнт. Праўдзівы паказчык эфектыўнасці можа вар'іраваць паміж 68 і 98 працэнтамі, удакладняе агенцтва.

Асноўныя выяўленыя пабочныя сімптомы ў дзяцей - хваравітасць і запаленне ў месцы ін'екцыі, стомленасць, галаўны і цягліцавы боль, дрыжыкі. Даследнікі прыйшлі да высновы, што такія наступствы не перавешваюць тыя рызыкі, якія могуць узнікнуць пры заражэнні каранавірусам.

Вакцынацыю дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў ужо пачалі ў ЗША, Ізраілі (у абедзвюх краінах выкарыстоўваюць вакцыну Pfizer/BioNTech), Кітаі (тут ухвалены прэпараты Sinovac і Sinopharm). У чэрвені 2021 года САЗ прызнала, што дзяцей і падлеткаў таксама трэба вакцынаваць. Да гэтага арганізацыя заяўляла, што для іх вакцынацыі не было дастатковых звестак.

Вакцыны для дзяцей старэйшых за 12 гадоў таксама былі адобраны ў ЗША і ЕЗ яшчэ вясной. Так, у траўні ЗША дазволілі для ўвядзення падлеткам вакцыны Pfizer, а ЕЗ - Comirnaty. Пазней для вакцынацыі дзяцей 12-15 гадоў у Еўразвязе ўхвалілі таксама Spikevax ад кампаніі Moderna.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках