19 красавiка 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі ва Украіну спрабавалі вывезці цыгарэты пад выглядам тарфянога субстрату

6
З Беларусі ва Украіну спрабавалі вывезці цыгарэты пад выглядам тарфянога субстрату

Відэафакт.

Ва Украіне затрымалі фуру, у якой спрабавалі перавезці кантрабандныя цыгарэты, схаваўшы сярод грузу тарфянога субстрату. DAF пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі спынілі ў пункце пропуску «Выступовічы» («Новая Рудня»).

Пры аглядзе грузавіка сярод заяўленага грузу былі знойдзены паддоны з вялікай колькасцю цыгарэт беларускай вытворчасці розных марак. Паводле папярэдніх звестак, у грузавіку знаходзілася амаль 140 тысяч пачкаў.

Памежна-мытны надгляд і падлік цыгарэтаў працягваецца, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках