24 красавiка 2024, Серада, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Агрэсіўныя мігранты выбілі шыбы і пачалі нішчыць агароджу»

27
«Агрэсіўныя мігранты выбілі шыбы і пачалі нішчыць агароджу»

Сталі вядомыя падрабязнасці бунту ў польскім міграцыйным цэнтры.

У цэнтры для імігрантаў у Венджыне ў Любушскім ваяводстве Польшчы ў чацвер успыхнуў мяцеж.

Мігранты пачалі разбураць сістэму забеспячэння і агароджу цэнтра, паведамляе TVP.

«Група мужчын са 100 чалавек паводзіла сябе агрэсіўна ў цэнтры для імігрантаў у Венджыне. Сярод іншага, яны пачалі разбураць і знішчаць плот. Таксама яны выбілі шыбу ў цэнтры для мігрантаў», - паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская.

Іншаземцы пачалі скандаваць «Свабоду!» і крычаць, што мэта іх падарожжа - Нямеччына. Як паведамляе паліцыя, на плошчу перад будынкам цэнтра вынеслі смеццевыя бакі і шафы.

У стан гатоўнасці былі прыведзеныя падраздзяленні паліцыі і памежнікаў з поўначы рэгіёну. Паводле інфармацыі, перададзенай Ганнай Міхальскай, у цэнтры для замежнікаў у Венджыне зараз пражывае блізу 600 чалавек.

«Гэта толькі мужчыны, з якіх 358 чалавек з'яўляюцца грамадзянамі Ірака», - сказала прэс-сакратарка Памежнай службы Польшчы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках