29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лібане забаранілі турфірмам прапаноўваць туры ў Беларусь

У Лібане забаранілі турфірмам прапаноўваць туры ў Беларусь

Пастанова прынятая ў сувязі з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы.

Міністр турызму Лібана Валід Насар даручыў турыстычным агенцтвам краіны не прасоўваць Беларусь як турыстычны кірунак, паведаміла лібанская радыёвяшчальная карпарацыя LBCI.

Насар адзначыў, што пастанова прынятая ў сувязі з сітуацыяй, якая пагаршаецца на беларуска-польскай мяжы. Некаторыя мігранты з блізкаўсходніх і афрыканскіх краін прыязджаюць у Лібан, каб потым паляцець у Беларусь і патрапіць у Еўразвяз. Пры гэтым яны выкарыстоўваюць турыстычныя туры з вылетам у Беларусь з міжнароднага аэрапорта імя Рафіка Харыры, размешчанага ў Бейруце.

Раней на фоне сітуацыі на межах Беларусі з краінамі ЕЗ улады Лібана следам за шэрагам іншых краін увялі абмежаванні на палёты ў Менск. На борт самалётаў, якія накіроўваюцца ў Беларусь, акрамя беларусаў, дапускаюцца толькі грамадзяне Лібана з адпаведнай візай, а таксама іншаземцы з дазволам на працяглае знаходжанне ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках