25 красавiка 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FAZ: Уначы ў цэнтры «Брузгі» збіраюць самотных мужчын і прымушаюць ісці на польскую мяжу

3
FAZ: Уначы ў цэнтры «Брузгі» збіраюць самотных мужчын і прымушаюць ісці на польскую мяжу
Фота: Reuters

Нямецкае выданне расказала падрабязнасці аб тым, што адбываецца ў лагеры мігрантаў.

Карэспандэнт газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung Фрыдрых Шміт пабываў у транспартна-лагістычным цэнтры «Брэміна-Брузгі» і дакладна назваў яго «месцам нямоглых і бездапаможных» (пераклад — «Салідарнасць»).

Рэпартаж Шміта мае шмат жудасных падрабязнасцяў.

Вось некаторыя з іх:

1) У цэнтры распаўсюджваюцца хлуслівыя чуткі, у якія мігрантам хочацца верыць. Яны перакананыя, што Нямеччына ўсё ж такі забярэ 2 000 чалавек, а Пуцін прыстрышыў ЕЗ на працягу двух дзён адключыць газ, калі мігранты не змогуць перасекчы мяжу.

2) Рабаванне мігрантаў бесперапыннае: падсілкаваць мабільны тэлефон у ТЛЦ можна, але за асобную плату - ад 7 да 10 еўраў.

3) Беларускія «перакладчыкі», якія працуюць у ТЛЦ, спрабуюць пераканаць мігрантаў, што Лукашэнка «мае рацыю». Перад камерамі і ў прысутнасці супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў (Шміт называе іх «памежнікамі») мігранты сапраўды «хваляць» беларускія ўлады.

4) Калі ж камер і «салдатаў» побач няма, яны не саромеюцца іх лаяць: Шміту распавялі пра пратэрмінаваныя прадукты (малако, кансервы, хлеб), якія раздаюць мігрантам. У ТЛЦ асцерагаюцца ўспышкі ковіда: людзі кашляюць, знаходзяцца зусім побач, а сродкаў аховы практычна няма. Тэставанне не праводзіцца, мігрантам толькі раздаюць гарачкапаніжальныя сродкі. Мігранты расказваюць аб тым, што «памежнікі» прымушалі іх штурмаваць мяжу, білі і нацкоўвалі сабак. Менавіта збітых людзей і адправілі з Беларусі ў Ірак. Уначы ў ТЛЦ збіраюць самотных мужчын і прымушаюць іх ісці на мяжу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках