25 красавiка 2024, Чацвер, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналена Бербок стане першай жанчынай на чале міністэрства замежных спраў Нямеччыны

3
Аналена Бербок стане першай жанчынай на чале міністэрства замежных спраў Нямеччыны
Аналена Бербок
фота: EPA

Нямецкія «зялёныя» дамовіліся аб размеркаванні пасад у новым урадзе.

Цэлы шэраг міністэрскіх пасад у новым кабміне Нямеччыны дастанецца жанчынам, паведамляе DW. Нямецкія "зялёныя" дасягнулі пагаднення ў барацьбе за размеркаванне партфеляў у новым урадзе. Федэральная ўправа партыі "Унія-90"/"зялёныя" бачыць яе сустаршыню Роберта Хабэка ў ролі кіраўніка новага міністэрства ў справах эканомікі і абароны клімату, а таксама віцэ-канцлера, паведаміў выканаўчы сакратар Міхаэль Кельнер увечары ў чацвер, 25 лістапада. Яшчэ адная лідарка "зялёных", Аналена Бербок, павінна ўзначаліць міністэрства замежных спраў.

Міністрам харчавання і сельскай гаспадаркі Нямеччыны павінен стаць былы сустаршыня партыі Джэм Аздземір. Са слоў Кельнера, за яго кандыдатуру аднагалосна прагаласавалі ўсе чальцы федэральнай управы.

Федэральным міністрам у справах сям'і, паджылых грамадзян, жанчын і моладзі стане Ганне Шпігель, якая пакуль займае пасаду міністра ў справах абароны клімату зямлі Рэйнланд-Пфальц. Партфель міністра ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, абароны прыроды, ядзернай бяспекі і абароны правоў спажыўцоў пераходзіць да Штэфі Лемке, якая з 2002 да 2013 гады займала пасаду федэральнай выканаўчай сакратаркі "зялёных".

А віцэ-старшыня бундэстага Клаўдыя Рот становіцца дзяржміністаркай у пытаннях культуры і СМІ. Пры гэтым сустаршыня фракцыі "зялёных" у бундэстагу Катрын Герынг-Экарт не атрымае месца ў новым федэральным урадзе.

Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў ФРГ Хайко Мас павіншаваў сустаршыню "зялёных" з тым, што яна стане наступным кіраўніком МЗС Нямеччыны.

“Сардэчныя віншаванні, дарагая Аналена Бербок! У тваёй асобе МЗС упершыню будзе ўзначальваць жанчына. Праз 151 год з моманту стварэння пасады самы час для гэтага! Прадстаўляць Нямеччыну ў свеце - гонар і выклік адначасова”, - напісаў Мас у Twitter.

Днём раней у Бэрліне была прадстаўленая кааліцыйная дамова паміж Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны (СДП), "зялёнымі" і Свабоднай дэмакратычнай партыяй (СвДП). Будучы ўрад ФРГ называюць "святлафорам" паводле колераў трох палітычных сіл, якія яго фармуюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках