У Паўночнай Карэі забаранілі насіць скураныя паліто, якія любіць Кім Чэн Ын
24- 26.11.2021, 12:10
- 13,158
Кім Чэн Ын забараніў скураныя паліто, каб грамадзяне не капіявалі яго знешні выгляд.
"Паліцыя моды" КНДР убачыла ў гэтым трэндзе кампанію "падрыву аўтарытэту" дыктатара.
У Паўночнай Карэі людзям забаранілі насіць скураныя паліто. Прычына ў тым, што іх вельмі любіць лідар дзяржавы Кім Чэн Ын, а капіяванне яго вобразу - гэта выклік аўтарытэту правадыра, піша Daily Mail.
Упершыню Кім апрануў такое паліто ў 2019 годзе, пасля чаго яны рэзка сталі папулярнымі сярод паўночнакарэйскай эліты, бо лічыліся спосабам падкрэсліць сваю лаяльнасць да лідара. Да таго ж чальцы вышэйшай паўночнакарэйскай наменклатуры маглі сабе дазволіць пакупку сапраўднай скуры.
Але трэнд не застаўся незаўважаным, распаўсюдзіліся падробкі з сінтэтычнай скуры, і модны лук стаў даступны іншым жыхарам Паўночнай Карэі. Так што ў бой пайшла «паліцыя моды» - прадаўцоў апавясцілі аб забароне на гандаль такімі паліто праз боязь, што масавае прытрымліванне трэнду «робіць таннейшым» знешні выгляд Кіма і падрывае ягоны аўтарытэт.
«[Паліцыя] заяўляе, што нашэнне адзення, падобнага да адзення вярхоўнага лідара, — гэта «спроба кінуць выклік аўтарытэту вышэйшай вартасці», — патлумачыла крыніца радыё Free Asia.