20 красавiка 2024, Субота, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі перакінуў на мяжу з Літвой 1 500 нелегалаў

4
Рэжым Лукашэнкі перакінуў на мяжу з Літвой 1 500 нелегалаў
Фота: DELFI

За апошнія дні літоўцамі былі затрыманы 55 чалавек.

Камендант літоўскай памежнай службы Рустамас Любаевас заявіў, што цяпер каля мяжы Літвы з Беларуссю знаходзіцца блізу 1 500 нелегалаў, піша rp.pl.

- Мы не можам вызначыць дакладную лічбу, але мяркуем, што паміж 1 000 і 1 500 мігрантаў зараз знаходзяцца на мяжы Беларусі з Літвой. Не ўсе яны на самай мяжы, але - зыходзячы з нашай інфармацыі - могуць вандраваць крыху далей ад мяжы, - казаў у чацвер Любаевас.

Камендант літоўскай памежнай службы заявіў, што ўчора былі затрыманыя 55 чалавек, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі, за дзень да гэтага - дзевяць.

- Цяжка ацаніць, ці з'яўляецца гэта доўгатэрміновай ці кароткатэрміновай тэндэнцыяй, - адзначыў Любаеў. Ён дадаў, што памежнікі "працягваюць забяспечваць найвышэйшы ўзровень аховы" мяжы.

Камендант літоўскай памежнай службы чакае, што на мяжы Літвы можа з'явіцца больш мігрантаў пасля таго, як ЕЗ прыме пяты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Амаль 4200 мігрантаў сёлета незаконна перасеклі мяжу Беларусі з Літвой. Блізу 7 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы было спынена.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках