19 красавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі галоўную асаблівасць штаму «Дэльта+»

Медыкі назвалі галоўную асаблівасць штаму «Дэльта+»

Новая разнавіднасць каранавіруса рэдка выклікае сімптомы.

Навукоўцы з Імперскага каледжа Лондана правялі даследаванне, у якім параўналі характарыстыкі штаму Delta і яго падварыянтаў каранавіруса. Выявілася, што новы штам рэдка выклікае сімптомы.

Аб гэтым піша cursorinfo.co.il.

Аўтары даследавання прааналізавалі вынікі аналізаў ПЛР, праведзеных у перыяд з 19 кастрычніка да 5 лістапада 2021 года ў 100112 чалавек, з якіх 1399 апынуліся станоўчымі. Найбольшая ўвага была нададзеная галінцы AY.4.2 (Дэльта-плюс).

Даследаванне паказала, што толькі ў 33% людзей, інфікаваных гэтым варыянтам штаму «дэльта», назіраліся класічныя сімптомы COVID-19: страта або змена нюху і смаку, ліхаманка і кашаль.

Са слоў суаўтара даследавання Крыстал Данэлі, гэтая асаблівасць можа быць як абнадзейваючай, так і негатыўнай.

З яе слоў, адсутнасць кашлю можа зменшыць распаўсюджванне віруса праз кроплі сліны, але, з другога боку, схільнасць да бессімптомнасці можа павялічыць частату захворвання.

«Відавочна, што людзі чакаюць з'яўлення сімптомаў, перш чым здаць аналізы і высветліць, інфікаваныя яны ці не. Аднак адсутнасць сімптомаў можа спрыяць перадачы віруса», - растлумачыў суаўтар даследавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках