29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

8
Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
ФОТА: DELFI

МУС Літвы адрэагавала на спробы перавозу мігрантаў у грузавіках.

Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі будзе і надалей выяўляць спробы перавозу мігрантаў у грузавіках. Аб гэтым заявіла Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.

Міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайтэ паведаміла аб павелічэнні колькасці выпадкаў перавозкі нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Літву аўтамабільным транспартам, піша lrt.lt. Калі спробы перавезці мігрантаў павялічацца, будзе разгледжанае пытанне аб закрыцці памежных кантрольна-прапускных пунктаў, паведаміла міністр.

«Мы назіраем новыя выпадкі спроб уехаць у Літоўскую Рэспубліку на грузавіках, і таму была прынятая пастанова актывізаваць і ўзмацніць кантроль за транспартнымі сродкамі. Калі мы ўбачым, што гэтыя тэндэнцыі растуць, мы, безумоўна, разгледзім закрыццё памежных кантрольна-прапускных пунктаў», - сказала Білатайтэ журналістам пасля сустрэчы са службовымі асобамі памежнай каманды Дзяржаўнай памежнай службы (VSAT) у пятніцу.

З яе слоў, са жніўня, калі была прынятая пастанова не дапускаць нелегальных мігрантаў на тэрыторыю Літвы, больш за 7 000 нелегальных мігрантаў атрымалі адмову ва ўездзе.

Білатайтэ ў адказе на пытанне, якія тэндэнцыі нелегальнай міграцыі з Беларусі можна чакаць найбліжэйшым часам, сказала, што пра гэта цяжка гаварыць, бо беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца непрадказальным чалавекам.

«Гэты чалавек, Лукашэнка, зусім непрадказальны, і мы не можам ведаць, што можа стрэльнуць яму ў галаву. Наша мэта - паўплываць як на Еўрапейскі Звяз, так і на іншыя ўзроўні, каб Лукашэнка, які арганізаваў увесь гэты міграцыйны крызіс, адказваў за свае дзеянні», - пракаментавала міністр.

Як паведамляе сайт Charter97.org, учора мігрантаў спрабавалі завезці ў ЕЗ у запламбаванай фуры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках