23 красавiка 2024, aўторак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаныя новыя лекі ад COVID-19, якія зніжаюць смяротнасць на 70%

1
Створаныя новыя лекі ад COVID-19, якія зніжаюць смяротнасць на 70%

Прэпарат распрацавалі ў Ізраілі.

Прэпарат MesenCure ад ізраільскай кампаніі Bonus BioGroup зніжае смяротнасць пацыентаў у цяжкім стане праз заражэнне COVID-19 на 70 адсоткаў, пра што сведчыць другая фаза клінічных выпрабаванняў, паведамляе tvp.info са спасылкай на The Jerusalem Post.

Біятэхналагічная кампанія Bonus BioGroup апублікавала новыя звесткі, якія паказваюць, што 30-дзённы паказчык выжывальнасці 50 хворых на Covid-19 з сатурацыяй кіслароду на ўзроўні 93% і ніжэйшай, якія атрымалі да трох доз прэпарата MesenCure, склаў 94 адсоткі.

Параўноўваючы 30 пацыентаў, на якіх быў апрабаваны новы прэпарат, з 60 пацыентамі ў такім стане, але прыналежных да кантрольнай групы, якая не брала ўдзелу ў эксперыментах, можна адзначыць, што толькі 6,7 адсотка пацыентаў, якія лячыліся з дапамогай MesenCure, сканалі праз COVID-19 ці яго ўскладненні. Адначасова было зафіксавана 23,3 адсотка смяротных выпадкаў з кантрольнай групы.

MesenCure скараціў перыяд шпіталізацыі з 17,2 дзён да 9,4, як паказваюць апублікаваныя звесткі. - Вынікі апынуліся лепшымі, чым мы чакалі, - заявіў генеральны дырэктар Bonus BioGroup, доктар Шай Мерэцкі.

MesenCure з'яўляецца тэрапіяй, якая палягае ва ўвядзенні хвораму жывых клетак, якія перамяшчаюцца ў крыві да моманту дасягнення лёгкіх, ахопленых запаленнем. Клеткі, якія змяшчаюцца ў прэпараце, выдзяляюць супрацьзапаленчыя і рэгенератыўныя злучэнні, здушваюць цытакінавы шторм і абмяжоўваюць далейшае развіццё запаленчага працэсу. Пасля памяншэння запаленчага працэсу і выдалення лішку вадкасці з лёгкіх, дыхальная недастатковасць знікае.

Тэставанне прэпарата праводзілася на 50 пацыентах ва ўзросце 41-77 гадоў, якія пражываюць у цэнтрах Rambam Health Care Campus, Kaplan Medical Center і Baruch Padeh Medical Center. У большасці з іх былі спадарожныя захворванні, як цукровы дыябет, атлусценне або гіпертанія, - растлумачыў кіраўнік аддзела даследаванняў у Bonus BioGroup доктар Томер Бранштэйн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках