18 красавiка 2024, Чацвер, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных?

Якім будзе надвор'е на выходных?
Фота: charter97.org

Прагноз па Беларусі на 27-29 лістапада.

27 лістапада варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць паўднёвы цыклон, які перамяшчаецца праз тэрыторыю нашай краіны, піша сайт pogoda.by.

Перавага воблачнага надвор'я. Часам ападкі (дождж, мокры снег), месцамі галалёд, на асобных адцінках дарог рэспублікі галалёдзіца. Уначы і раніцай на паўночным захадзе, удзень у паўночных раёнах чакаецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы -2...+4°С, удзень ад -1°С на поўначы да +8°С на поўдні краіны. Атмасферны ціск уначы і раніцай будзе інтэнсіўна падаць, у другой палове дня расці.

28 лістапада ўначы захаваецца ўплыў франтальнага падзелу, які адыходзіць на тэрыторыю Расеі; удзень рэспубліка апынецца пад уплывам чарговай франтальнай сістэмы, якая перамяшчаецца з Польшчы. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай на асобных адрэзках дарог чакаецца галалёдзіца, месцамі на паўночным усходзе галалёд. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы -2..+3°С, удзень 0..+7°С.

29 лістапада захаваецца ўплыў франтальнай сістэмы, якая перамяшчаецца ва ўсходнім накірунку. Пераважна воблачна. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы -1..+5°С, удзень 0..+6°С, на паўднёвым усходзе да +8°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках