25 красавiка 2024, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Літвы: У Беларусі можа знаходзіцца 7-15 тысяч мігрантаў

4
Кіраўнік МУС Літвы: У Беларусі можа знаходзіцца 7-15 тысяч мігрантаў
АГНЭ БІЛАТАЙТЭ

Лукашэнка непрадказальны і ад яго можна чакаць чаго заўгодна.

Міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайтэ заявіла, што нельга быць спакойнымі, бо ў суседняй Беларусі яшчэ шмат мігрантаў, піша delfi.lt.

«Вымушаная сказаць, што мы не можам быць спакойнымі, бо з беларускага боку мы налічваем 1,5-2 тысячы мігрантаў і бачым, што ў ангарах іх яшчэ больш», - сказала міністр журналістам у пятніцу ў Капчамесцісе, што ў памежным Лаздзейскім раёне.

З яе слоў, агулам у Беларусі можа знаходзіцца 7-15 тысяч мігрантаў.

«Пакуль гэтыя людзі не будуць вернутыя ў краіны іх паходжання, мы сапраўды не можам быць спакойнымі. Ведаючы, што А. Лукашэнка непрадказальны і ад яго можна чаго заўгодна чакаць, мы павінны быць гатовымі да ўсякага сцэнару», – сказала А. Білатайтэ.

Яна падкрэсліла, што службы «гатовыя, складзеныя розныя планы рэагавання».

З пачатку жніўня, калі памежнікам было дадзенае права разгортваць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перайсці мяжу, больш за 7,4 тысячы чалавек не былі ўпушчаныя ў Літву.

Незаконна патрапілі ў Літву амаль 4,2 тысячы мігрантаў.

Вільня абвінавачвае менскі рэжым у арганізацыі міграцыйных плыняў і называе гэта гібрыднай агрэсіяй. У выніку ў Літве абвешчаная экстрэмальная сітуацыя. Затым, калі вялікая колькасць мігрантаў засяродзілася на мяжы Беларусі з Польшчай, Сейм таксама абвясціў на месяц надзвычайнае становішча на памежных тэрыторыях Літвы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках