20 красавiка 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадская рада Тэрнопаля вывесіла бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з Беларуссю

3
Гарадская рада Тэрнопаля вывесіла бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з Беларуссю
ФОТА: НГ / BELSAT.EU

Таксама беларускі сцяг трансляваўся на экране каля гарадской рады.

26 лістапада ва Украіне на флагштоку каля Тэрнопальскай гарадской рады быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Зроблена гэта было на знак салідарнасці з беларускім народам, паведамляе «Белсат».

«Такім узняццем беларускага сцяга супольнасць Тэрнопаля хоча выказаць сваю салідарнасць з беларускім народам. Мы разумеем, мусіць, як ніхто іншы, наколькі ім цяжка і жадаем іх падтрымаць у іх барацьбе за іх права выбіраць, у якой краіне яны жадаюць жыць, за іх права жыць у дэмакратычнай развітай Еўропе і прымаць самім рашэнне, куды і як ім развівацца. Як не быць якім-небудзь чарговым рычагом у барацьбе акупацыйнай улады Крамля супраць Украіны і супраць краін Еўрапейскага Звязу», - адзначыў падчас урачыстай цырымоніі сакратар гарадской рады Ігар Гірчак.

Таксама беларускі сцяг трансляваўся на экране каля гарадской рады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках