20 красавiка 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія скончыла будаваць агароджу на мяжы з Беларуссю

5
Латвія скончыла будаваць агароджу на мяжы з Беларуссю

Агароджа пабудаваная на 37-кіламетровым участку мяжы.

На латвійска-беларускай мяжы завершаная ўстаноўка часовага плота з калючага дроту, паведамляе агенцтва "Интерфакс-Запад" са спасылкай на прадстаўніка Дзяржаўнага агенцтва забеспячэння Латвіі Вендзію Пікшэ-Кучму.

Агароджа пабудаваная на 37-кіламетровым участку граніцы з Беларуссю. Краіна таксама мае намер устанавіць дадатковыя агароджы на ўчастку даўжынёй 23 кіламетры. У цэлым на гэтыя работы мяркуецца выдзеліць 3,7 мільёна еўраў.

Пасля заканчэння работ пачнецца добраўпарадкаванне ўсёй латвійска-беларускай мяжы працягласцю 173 кіламетры і будаўніцтва пастаяннай агароджы на гэтым участку дзяржаўнай мяжы даўжынёй 134 кіламетры. Прадугледжваецца, што будаўніцтва пастаяннага агароджы зойме не больш як тры гады.

Нагадаем, Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі працягнуцца спробы перавозкі мігрантаў у грузавіках. Апошняя такая спроба была выяўлена мінулай ноччу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках