19 красавiка 2024, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Веніямін распальвае ў Беларусі міжканфесійную варожасць Мітрапаліт Менскі і заслаўскі Веніямін

62
Мітрапаліт Веніямін распальвае ў Беларусі міжканфесійную варожасць Мітрапаліт Менскі і заслаўскі Веніямін
митрополит Минский и Заславский Вениамин

Праваслаўны мітрапаліт Менскі і Заслаўскі заклікаў біскупаў перашкаджаць дзейнасці грэка-каталікоў.

Праваслаўны мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, накіраваў ліст да праваслаўных біскупаў з заклікам перашкаджаць дзейнасці грэка-каталікоў у краіне. Копію ліста публікуе «Хрысціянская візія» – міжканфесійная працоўная група Каардынацыйнай рады.

У лісце мітрапаліт Веніямін кажа «аб актывізацыі грэка-каталікоў (уніятаў) у Рэспубліцы Беларусь». Доказам гэтага, з яго слоў, з'яўляецца правядзенне тэматычных выставак і вечароў ушаноўвання памяці, выдавецкая дзейнасць і гэтак далей.

Патрыяршы экзарх адзначае, што «ў жніўні-лістападзе 2020 года уніяты актыўна падтрымалі вулічныя пратэсты», а цяпер спрабуюць «сысці з-пад удару ўладаў, каб захаваць сілы для далейшай апазіцыйнай актыўнасці», бо «не ў стане адкрыта выказваць сваё негатыўнае стаўленне да ўлады».

У міжканфесійнага свету скончыўся тэрмін прыдатнасці?

Праваслаўная верніца, мадэратар «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч адзначае, што «грэка-каталікоў ён крытыкуе не столькі з рэлігійнага пункту гледжання, але з палітычнага пункту гледжання».

На гэта зважае і аўтар аналітычнага Telegram-канала Rerum Novarum. Пры гэтым ён не выключае, што гэты ліст можа стаць «свайго роду маніфестам далейшага пераследу грэка-каталікоў у Беларусі».

«Памятаеце, быў такі час, калі ў рэжыму быў брэнд «міжканфесійны мір і згода»? Тэрмін прыдатнасці гэтага брэнда скончыўся прыкладна гэтак жа, як тэрмін прыдатнасці тушонкі, якой кармілі мігрантаў у лагеры ў Брузгах», - адзначае Наталля Васілевіч.

Відавочнае распальванне варожасці

У сваю чаргу каталіцкі святар Вячаслаў Барок уважае, што словы мітрапаліта Веніяміна - «гэта відавочнае распальванне міжрэлігійнай варожасці і прадмет крымінальнага даследавання». Пры гэтым ён падкрэслівае важнасць захоўваць «дух братэрства» паміж канфесіямі.

«Мы ўсе, каталікі, як рыма-каталікі, так і грэка-каталікі, праваслаўныя і пратэстанты, павінны разам змагацца са злом у нашай краіне. Хрысціянін можа ваяваць толькі са злом і ніяк не з іншым чалавекам, а тым больш не з іншым хрысціянінам. Той, хто заклікае прымаць меры і перашкаджаць развівацца іншым, не можа называць сябе хрысціянінам», - падкрэсліў святар.

Афіцыйнай рэакцыі каталіцкай царквы на публікацыю пакуль няма. Між тым грэка-каталікі аб'явілі 25-27 лістапада днямі асаблівай малітвы за праваслаўных братоў і сясцёр.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках